Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЛІКІ 13:33

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бачылі мы там нэфілімаў, сыноў Анака, з роду нэфілімаў, і ў вачах нашых мы былі як саранча, і такімі ж мы былі ў вачах іхніх».

Глядзіце раздзел Копія

17 Крыжаваныя спасылкі  

У тыя дні нэфілімы жылі на зямлі, а таксама пазьней, калі сыны Божыя прыходзілі да дочак чалавечых, і тыя ім нараджалі. Былі гэта волаты, ад вякоў мужы слаўныя.

І ён забіў Эгіпцяніна, чалавека, [які быў] ростам у пяць локцяў. У руцэ Эгіпцяніна была дзіда, як навой ткацкі; і ён выйшаў на яго з кіем, і вырваў дзіду з рукі Эгіпцяніна, і забіў яго дзідай ягонай.

Ён — Той, Які сядзіць па-над скляпеньнем зямлі, і жыхары ейныя — як саранча [перад Ім]; Ён расьцягнуў, як ветразь, нябёсы, і напяў іх як намёт, каб жыць у ім.

І дайшлі да Нэгеву, а адтуль прыйшлі ў Хеўрон, дзе жылі Ахіман, Шэшай і Тальмай, нашчадкі Анака. А Хеўрон пабудаваны на сем гадоў раней, чым Цаан у Эгіпце.

Але народ, які жыве на ёй, дужы, і гарады вельмі вялікія і ўмацаваныя. Бачылі мы там таксама нашчадкаў Анака.

І ўстала ўся грамада, і ўзьняла голас свой, і плакаў народ у тую ноч,

Куды пойдзем? Браты нашыя напалохалі сэрцы нашыя, кажучы: “Народ той шматлікі і большы за нас, гарады там вялікія і аж у неба ўмацаваныя; і бачылі мы таксама там сыноў Анака”.

Перад тым жылі ў ёй Эмімы, народ вялікі, шматлікі і высокі, як [сыны] Анака.

бо Ог, валадар Башану, быў апошні з Рэфаімаў. Вось, дамавіна ягоная, дамавіна жалезная знаходзіцца ў Раббе сыноў Амона; дзевяць локцяў даўжыня яе, і чатыры локці шырыня яе меркаю локця чалавечага.

народам вялікім і высокім, сынамі Анака, якіх ты ведаеш і пра якіх ты чуў: "Хто можа супрацівіцца сынам Анака?"

У той час Егошуа прыйшоў і выбіў сыноў Анака ў гарах, у Хеўроне, і ў Дэбіры, і ў Анаве, і ў-ва ўсіх гарах Юды, і ў-ва ўсіх гарах Ізраілю, і Егошуа аддаў закляцьцю іх і ўсе гарады іхнія.

Таму дай ты мне гару гэтую, якую абяцаў мне ГОСПАД у той дзень. Ты сам чуў у той дзень, што там [сыны] Анака і гарады вялікія і ўмацаваныя. Калі ГОСПАД са мною, я здабуду іх, як ГОСПАД прамовіў».

Адтуль Халеў выгнаў трох сыноў Анака: Шэшая, Ахімана і Тальмая з роду Анака.

А ўсе ваяры Ізраільскія, убачыўшы яго, уцякалі ад яго са страхам вялікім.

І глянуў Філістынец, і ўбачыў Давіда, і пагардзіў ім, бо быў ён яшчэ хлопец, руды і прыгожы тварам.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы