Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЛІКІ 11:7

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А манна была падобная да насеньня каляндры і мела выгляд як бдалах.

Глядзіце раздзел Копія

7 Крыжаваныя спасылкі  

А золата той зямлі добрае, там бдалях і камень онікс.

I ён сказаў ім: «Гэта тое, што гаварыў ГОСПАД, заўтра супачынак, святая субота для ГОСПАДА. Што маеце пячы — пячыце, і што маеце варыць — варыце, а што застанецца, пакіньце сабе на схоў да раніцы».

I назваў дом Ізраіля імя ягонае — “манна”, і яна была як насеньне каляндры, белая, а смак ягоны — як печыва з мёдам.

Людзі выходзілі і зьбіралі яе, і малолі ў жорнах або таўклі ў ступе і варылі ў гаршчках, і рабілі з яе аладкі; і смак іх быў падобны да аладак з алеем.

Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам. Таму, хто пераможа, Я дам есьці ад манны схаванае і дам яму каменьчык белы, і на каменьчыку імя новае напісанае, якога ніхто ня ведае, толькі той, хто атрымаў”.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы