і на муляроў, і на каменяроў, і на набыцьцё дрэва і чэсаных камянёў для направы пашкоджаньняў Дому ГОСПАДА, і на ўсякія іншыя выдаткі для адбудовы Дому [Божага].
А лявіты сьпевакі, усе яны, Асаф, Гэман, Едутун, і сыны іхнія, і браты іхнія, апранутыя ў вісон, з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі стаялі на ўсход ад ахвярніка, і з імі сто дваццаць сьвятароў, якія трубілі ў трубы.
I зробіш сьвечнік з золата шчырага, каваным будзе зроблены сьвечнік; падстава яго, і сьцябло яго, чарачкі яго, яблыкі яго і кветкі яго маюць [выходзіць] з яго.
Не складайце больш ахвяраў пустых! Каджэньне абрыдла Мне. Сьвятаў маладзіка, суботаў і голасу сходаў не магу вытрываць, бо нягодныя ўрачыстасьці [вашыя].
Абвяшчайце ў Юдзе, і агаласіце ў Ерусаліме, і скажыце: “Трубіце ў трубы па ўсёй зямлі, крычыце моцна і кажыце: ‘Зьбіраймася і хадземце ў гарады ўмацаваныя!”