Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЛІКІ 1:18

Біблія (пераклад А.Бокуна)

У першы дзень другога месяца сабралі яны ўсю грамаду дзеля сьпісу іх паходжаньня паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх і лічылі кожнага па імені ад дваццаці гадоў і вышэй.

Глядзіце раздзел Копія

7 Крыжаваныя спасылкі  

А гэтыя выйшлі з Тэль-Мэляху, Тэль-Харшы, Керуву, Аддану, Іммэру, і не маглі паказаць дому бацькоў сваіх і насеньня свайго, ці яны з Ізраіля:

А вось тыя, якія прыйшлі з Тэль-Мэляху, Тэль-Харшы, Керуб-Адону і Іммэру, але яны не маглі паказаць дому бацькоў сваіх і насеньня свайго, ці яны з Ізраілю:

Гэта галовы дамоў бацькоў іхніх. Сыны Рубэна, першароднага Ізраіля: Ганох і Пальлю, Хецрон і Кармі. Гэта плямёны Рубэна.

І прамовіў ГОСПАД да Майсея ў пустыні Сынай у Намёце Спатканьня ў першы дзень другога месяца, у другім годзе пасьля выхаду з Эгіпту, кажучы:

Іх узяў Майсей і Аарон, тых мужоў, якія былі паіменна названыя.

бяз бацькі, бяз маці, без радаводу, які ня мае ані пачатку дзён, ані канца жыцьця, падобны да Сына Божага, застаецца сьвятаром назаўсёды.

А ён, які не паходзіць з іх, узяў дзесяціну ад Абрагама і дабраславіў таго, які меў абяцаньні.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы