ЗАХАРЫІ 1:4Біблія (пераклад А.Бокуна)Ня будзьце як бацькі вашыя, да якіх клікалі прарокі, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Адвярніцеся, прашу, ад шляхоў сваіх злых і ад учынкаў сваіх злых; але яны ня слухалі і не зважалі на Мяне, кажа ГОСПАД”. Глядзіце раздзел |
І Я пасылаў да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, устаючы ўначы і пасылаючы, і кажучы: "Адвярніцеся, прашу, кожны ад шляху свайго ліхога і выпраўце ўчынкі вашыя, і не хадзіце за іншымі багамі, каб служыць ім, і будзеце жыць у зямлі, якую Я даў вам і бацькам вашым". Але вы не прыхілілі вуха сваё і не паслухаліся Мяне.