Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЕРАМІІ 8:1

Біблія (пераклад А.Бокуна)

У той час, кажа ГОСПАД, выкідаючы, выкінуць з магілаў іхніх косткі валадароў Юды, косткі князёў іхніх, косткі сьвятароў, косткі прарокаў, косткі жыхароў Ерусаліму.

Глядзіце раздзел Копія

12 Крыжаваныя спасылкі  

І закрычаў [чалавек Божы] на ахвярнік паводле слова ГОС­ПАДА, і сказаў: «Ахвярнік, ахвярнік, гэта кажа ГОСПАД: “Вось, у доме Давіда народзіцца сын на імя Ёсія, і ён на табе складзе ў ахвяру сьвятароў узгоркаў, якія ка­дзяць пры табе, і спаліць на табе косткі чалавечыя».

І глянуў Ёсія, і ўбачыў магілы, якія там [былі] на гары, і паслаў, і загадаў узяць косткі з магілаў, і спаліў іх на ахвярніку, і апаганіў яго паводле слова ГОСПАДА, якое абвясьціў чалавек Божы, што абвяшчаў падзеі гэтыя.

І пазабіваў ён усіх сьвятароў узгоркаў, якія там [былі] пры ахвярніках, і спаліў на іх косткі чалавечыя, і вярнуўся ў Ерусалім.

І парэшткі Езабэлі бу­дуць, як гной, на абліччы поля ў Езрээлі, так што ня можна будзе сказаць: "Гэта Езабэль"”».

Няўжо ня маюць пазнаньня ўсе злачынцы, якія народ мой зьядаюць, быццам хлеб ядуць, і Бога ня клічуць?

а народ, якому яны прарочылі, будзе выкінуты на вуліцы Ерусаліму перад абліччам голаду і мяча, і ніхто ня будзе хаваць іх, жонак іхніх, сыноў іхніх, дочак іхніх; і Я выльлю на іх злачыннасьць іхнюю.

Была на мне рука ГОСПАДА, і Ён вывеў мяне ў Духу ГОСПАДА, і паставіў мяне сярод даліны, і яна [была] поўная костак.

і будуць зруйнаваныя ахвярнікі вашыя і паразьбіваныя слупы вашыя, і Я кіну забітых вашых перад ідаламі вашымі.

І Я палажу трупы сыноў Ізраіля перад ідаламі вашымі, і косткі вашыя параскідаю вакол ахвярнікаў вашых.

Гэта кажа ГОСПАД: “За тры правіны сыноў Мааву, нават за чатыры, не дарую яму, бо ён спаліў на вапну косткі валадара Эдому.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы