Супраць муроў Бабілону ўзьніміце сьцяг! Умацуйце варту, растаўце вартаўнікоў, падрыхтуйце засады! Бо так вырашыў ГОСПАД, і ўчыніў тое, што прамовіў супраць жыхароў Бабілону.
Вастрыце стрэлы, вазьміце шчыты! Узбудзіў ГОСПАД дух валадара Мадаю, бо супраць Бабілону намер Ягоны, каб зьнішчыць яго, бо гэта помста ГОСПАДА, помста за сьвятыню Ягоную.
Узьніміце сьцяг на зямлі! Трубіце ў рог сярод народаў! Пасьвяціце супраць яго народы, склічце супраць яго валадарствы Арарат, Міньні і Ашкеназ! Пастаўце супраць яго гетмана, прывядзіце коней як саранчу калючую!
Учыніў ГОСПАД тое, што задумаў; Ён споўніў слова Сваё, якое загадаў ад дзён старадаўніх, зруйнаваў і не пашкадаваў, і ўзрадаваў над табою ворага твайго, узьняў рог прыгнятальнікаў тваіх.
Я зьбяру ўсе народы і прывяду іх у Даліну Язафата, і буду з імі судзіцца там за народ Мой і за спадчыну Маю, Ізраіля, які яны расьцярушылі паміж народамі, і зямлю Маю падзялілі,
Калі ўбачыў гэта валадар Гая, раніцай хутка вырушыў, і пасьпяшаўся з усім войскам сваім, і накіраваўся ў бой супраць Ізраіля насупраць Арабы, ня ведаючы, што ў яго за плячыма хаваецца засада.