Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЕРАМІІ 48:18

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Зыйдзі са славы сваёй і сядзь у сухой [зямлі], дачка Дыбону, бо прыйшоў да цябе нішчыцель Мааву, і ён зруйнуе цьвярдыні твае.

Глядзіце раздзел Копія

13 Крыжаваныя спасылкі  

і пайшла, і села насупраць так далёка, як стрэліць з луку, бо яна сказала: «Няхай ня буду глядзець на сьмерць дзіцяці». I сядзела насупраць, і ўзьняла голас свой, і плакала.

I смагнуў там народ вады, і наракаў народ на Майсея, і сказаў: «Навошта ты вывеў нас з Эгіпту? Каб памерлі ад смагі я, і сыны мае, і статак мой?»

Узыходзіць у сьвятыню, а Дывон — на ўзгоркі, каб плакаць; над Нэво і над Мэдэвай галосіць Мааў. На кожнай галаве ягонай — лысіна, і кожная барада абголеная.

Зыйдзі і сядзь у пыл, дзяўчына, дачка Бабілону! Сядзь на зямлі, без пасаду, дачка Халдэйцаў! Бо ты больш ня будзеш называцца чульлівай і далікатнай.

Дзеля таго пойдзе ў няволю народ Мой, бо ён ня мае разуменьня, і магнаты ягоныя будуць галадаваць, а мноства ягонае пасохне ад смагі.

на Дыбон, на Нэво, на Бэт-Дыблатаім,

І цяпер яна перасаджаная ў пустыню, у зямлю сухую і спрагнёную.

Пусьцілі мы [стрэлы] ў іх, загінуў Хешбон аж да Дыбону. Зьнішчылі мы [ўсё] аж да Нофы і аж да Мэдэвы».

«Атарот, Дыбон, Язэр, Німра, Хешбон, Элеале, Сэвам, Нэво і Вэон,

Хешбон і ўсе гарады ягоныя, якія на раўніне: Дыбон, Бамот-Баал, Бэт-Баал-Мэон,

ад Араэру, які на беразе ручая Арнон, і гораду, які ў сярэдзіне даліны, і ўсю раўніну ад Мэдэвы да Дыбону,

І адчуў вялікую смагу, і клікаў да ГОСПАДА, і сказаў: «Ты рукою слугі Твайго ўчыніў вялікае збаўленьне і перамогу, а цяпер прыйдзецца мне памерці ад смагі і патра­піць у рукі неабрэзаных».




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы