Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЕРАМІІ 46:14

Біблія (пераклад А.Бокуна)

«Паведаміце Эгіпту і паслухайце ў Мігдоле, паслухайце ў Нофе і Тахпанхэсе! Скажыце: “Стань і рыхтуйся, бо меч праглыне [ўсё] вакол цябе”.

Глядзіце раздзел Копія

23 Крыжаваныя спасылкі  

І закрычаў Абнэр да Ёава, і сказаў: «Ці аж безупынна бу­дзе нішчыць меч твой? Ці ты ня ведаеш, што вынікі бу­дуць горкімі? І калі ты скажаш народу, каб ён вярнуўся з [пагоні] за братамі сваімі?»

«Скажы сынам Ізраіля, каб яны павярнуліся і сталі табарам перад Пі-Гахіротам, між Мігдолам і морам, перад Баал-Цэфонам. Насупраць яго станьце табарам каля мора.

А калі адмовіцеся і ня будзеце слухаць, вынішчыць вас меч, бо гэта сказалі вусны ГОСПАДА!»

Здурнелі князі Цаану, падманутыя князі Нофу, ашукалі Эгіпет старшыні плямёнаў ягоных.

І ўпадзе Асірыя не ад мяча мужа, і ня меч чалавечы заб’е яе. І ўцячэ яна перад абліччам мяча, і юнакі ейныя стануцца нявольнікамі.

Меч ГОСПАДА поўны крыві, насычаны тлушчам, крывёй ягнятаў і казлоў, тлустасьцю нырак бараноў, бо для ГОСПАДА ахвяра ў Боцры, разьня вялікая ў зямлі Эдом.

На ўсе ўзгоркі пустыні прыйшлі рабаўнікі, бо меч ГОСПАДА ўсё зьядае ад краю зямлі да краю зямлі, і няма супакою ніводнаму целу.

Таксама сыны Нофу і Тахпанхэсу абгалілі табе галаву.

Надарма Я караў сыноў вашых, настаўленьня вы не прынялі. Прарокаў вашых пазьядаў меч ваш нібы леў нішчыцель.

Слова, якое было да Ярэміі адносна ўсіх Юдэяў, якія жылі ў зямлі Эгіпецкай, якія жылі ў Мігдоле, у Тахпанхэсе, у Нофе і ў зямлі Патрос, кажучы:

Гэта дзень Госпада, ГОСПАДА Магуцьцяў, дзень помсты, каб адпомсьціць ворагам Ягоным. І меч будзе есьці, і насыціцца, і нап’ецца крыві, бо гэта ахвяра для Госпада, ГОСПАДА Магуцьцяў, у зямлі паўночнай каля ракі Эўфрат.

Падрыхтуй рэчы на выгнаньне, жыхарка, дачка Эгіпту, бо Ноф стане пустэчаю, і будзе спалены, без жыхароў.

Супраць Эгіпту, супраць вой­ска фараона Нэхо, валадара Эгіпецкага, якое было каля ракі Эўфрат у Каркемішы і якое пабіў Навухаданосар, валадар Бабілонскі, у чацьвёртым годзе Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды:

А ты, сыне чалавечы, прароч і кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД адносна сыноў Амона і адносна зьнявагі іхняй”. І скажаш: “Меч, меч выхаплены [з похваў] для забіваньня, адшліфаваны для вынішчэньня і бляску.

Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Я зьнішчу ідалаў і зраблю канец балванам з Нофу, і ня будзе больш князя ў зямлі Эгіпецкай. І Я спашлю страх на зямлю Эгіпецкую.

Бо вось, прыйдуць яны з прычыны зьнішчэньня. Эгіпет зьбярэ іх, Мэмфіс іх пахавае, каштоўнае срэбра іхняе атрымае ў спадчыну крапіва, церні будуць у намётах іхніх.

Вось, Я супраць цябе, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і Я спалю сярод дыму калясьніцы твае, і меч зжарэ ільвянятаў тваіх, і Я вынішчу з зямлі здабычу тваю, і ня будзе больш чуваць голас паслоў тваіх.

Я напаю крывёю стрэлы Мае, і меч Мой насыціцца мясам, крывёй забітых і палонных, галовамі варожых правадыроў!”




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы