ЕРАМІІ 44:21Біблія (пераклад А.Бокуна)«Хіба тое кадзіла, якое вы палілі ў гарадах Юды і на вуліцах Ерусаліму, вы і бацькі вашыя, валадары вашыя і князі вашыя, і народ зямлі, князі і просты народ, [хіба] ГОСПАД ня памятае яго і не ўвайшло яно ў сэрца Ягонае? Глядзіце раздзел |
Бо, выконваючы, мы выканаем усе словы, якія выйшлі з вуснаў нашых, і будзем кадзіць валадарцы неба, і будзем выліваць для яе ахвяры вадкія, як рабілі мы, і бацькі нашыя, валадары нашыя і князі нашыя ў гарадах Юды і на вуліцах Ерусаліму, і мы былі насычаны хлебам, і было нам добра, і ліха мы ня бачылі.