І цяпер паслухай, прашу, гаспадару мой, валадар! Няхай маленьне маё прыйдзе, прашу, перад аблічча тваё! Не вяртай мяне ў дом Ёнатана пісара, і я не памру там».
І загадаў валадар Сэдэкія, і трымалі Ярэмію на панадворку вартоўні, і давалі яму штодзень па кавалку хлеба з вуліцы пекараў, пакуль ня скончыўся ўвесь хлеб у горадзе. І заставаўся Ярэмія на панадворку вартоўні.
І прыйшлі да Ярэміі ўсе князі, і спыталіся яго. І ён адказаў ім паводле ўсіх тых словаў, якія загадаў яму валадар, і яны моўчкі [адыйшлі] ад яго, бо не пачулі словаў тых.
і паслалі яны, і ўзялі Ярэмію з панадворку вартоўні, і далі яго Гедаліі, сыну Ахікама, сына Шафана, каб той адпусьціў яго дадому, і ён жыў сярод народу.