Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЕРАМІІ 33:26

Біблія (пераклад А.Бокуна)

тады Я адкіну насеньне Якуба і Давіда, слугі Майго, і не вазьму з насеньня ягонага тых, хто пануе над насеньнем Абрагама, Ісаака і Якуба, бо Я, перамяняючы, перамяню долю іхнюю і пашкадую іх».

Глядзіце раздзел Копія

17 Крыжаваныя спасылкі  

Ня будзе адняты скіпетр ад Юды і заканадаўца — ад ног ягоных, аж пакуль ня прыйдзе Той, чыё яно, і Яму — паслухмянасць народаў.

Гэта сыны краіны [Юдэйскай], якія ўзыходзілі з палону выгнаньня, бо іх Навухаданосар, валадар Бабілонскі, перасяліў у Бабілон, і яны вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў горад свой.

І жылі сьвятары і лявіты, і [некаторыя] з народу, і сьпевакі, і прыдзьвернікі, і нэтынэі ў гарадах сваіх, і ўвесь Ізраіль [жыў] у гарадах сваіх.

Сьпеў узыходжаньня. Калі ГОСПАД вярнуў палонных Сыёну, мы былі як у сьне.

І блізкі ўжо час ягоны, і дні ягоныя ня будуць цягнуцца. Бо зьлітуецца ГОСПАД над Якубам, і зноў выбярэ Сабе Ізраіля, і зьмесьціць іх у зямлі іхнія; і далучыцца да іх прыхадзень, і будзе належаць да дому Якуба.

У запале гневу Я схаваў на хвіліну аблічча Маё ад цябе, але ў міласэрнасьці вечнай пашкадаваў цябе, кажа Адкупіцель твой, ГОСПАД.

Ідзі, і абвяшчай словы гэтыя на поўнач, і кажы: “Вярніся, адступніца, [дачка] Ізраіля, кажа ГОСПАД. Я не адвярну аблічча Маё ад вас, бо Я міла­сэр­ны, кажа ГОСПАД, ня буду гневацца на вякі.

Ці ты, Эфраім, не дарагі сын для Мяне і ці не дзіцё любае? Бо колькі разоў прамаўляю супраць яго, заўжды, памятаючы, памятаю яго. Таму хвалюецца ўнутранасьць Мая дзеля яго, і, літуючыся, зьлітуюся над ім, кажа ГОСПАД.

Гэта кажа ГОСПАД, Які дае сонцу сьвяціць днём, парадак месяцу і зоркам сьвяціць ноччу, Які хвалюе мора, і шумяць хвалі ягоныя, ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.

Гэта кажа ГОСПАД. Калі магчыма зьмераць неба ўгары і дасьледаваць падваліны зямлі ўнізе, тады Я адкіну ўсё насеньне Ізраіля за ўсё тое, што яны зрабілі, кажа ГОСПАД.

«Ці не заўважыў ты, што народ гэты кажа: “ГОСПАД адкінуў абедзьве сям’і, якія выбраў!” І яны пагарджаюць народам Маім, як быццам ён ужо не народ перад абліччам іхнім.

Дзеля гэтага так кажа Гос­пад ГОСПАД: “Цяпер Я вярну палон Якуба і пашкадую ўвесь дом Ізраіля, і задбаю пра імя Маё сьвятое.

Але дому Юды зьяўлю міласьць і збаўлю іх праз ГОСПАДА, Бога іхняга, але ня збаўлю іх ані лукам, ані мячом, ані вайною, ані канямі, ані вершнікамі».

І Я засею яе для Сябе на зямлі, і зьлітуюся над Лё-Рухамой, і скажу Лё-Аммі: «Ты — народ Мой!», а ён скажа: «Бог мой!»

І Я ўмацую дом Юды, і дом Язэпа выбаўлю, і вярну іх; бо Я зьлітуюся над імі, і яны будуць, быццам Я не кідаў іх, бо Я — ГОСПАД, Бог іхні, і Я адкажу ім.

Бо ўсіх Бог замкнуў у няскоранасьць, каб усіх памілаваць.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы