На гэтым я прачнуўся і разгледзеўся, і сон мой быў прыемны для мяне.
I прачнуўся Якуб зо-сну свайго, і сказаў: «Сапраўды ГОСПАД ёсьць на месцы гэтым, а я ня ведаў!»
Надарэмна для вас рана ўставаць, позна сядзець і есьці хлеб у смутку, бо Свайму ўлюбёнаму Ён дае ў сьне.
А я ў праведнасьці ўбачу аблічча Тваё, абудзіўшыся, насычуся вобразам Тваім.
Калі ляжаш спаць, ня будзеш мець страху, і калі засьнеш, сон твой будзе салодкі.