Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЕРАМІІ 3:21

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Чутны голас на ўзгорках, плач і лямант сыноў Ізраіля, бо яны апаганілі шлях свой, забыліся пра ГОСПАДА, Бога свайго.

Глядзіце раздзел Копія

24 Крыжаваныя спасылкі  

І ён паглядзіць на людзей і скажа: “Я грашыў і чыніў няправасьць, і не аднагароджана мне.

Хто ходзіць беззаганна, той ходзіць бясьпечна, а хто крывіць шляхі свае, будзе выяўлены.

Неразумнасьць чалавека крывіць шлях ягоны, але сэрца ягонае гневаецца на ГОСПАДА.

Узыходзіць у сьвятыню, а Дывон — на ўзгоркі, каб плакаць; над Нэво і над Мэдэвай галосіць Мааў. На кожнай галаве ягонай — лысіна, і кожная барада абголеная.

Бо ты забыўся на Бога збаўленьня твайго і пра скалу апоры тваёй ня памятаў, і таму ты пасадзіў сады для пацяшэньня і пасеяў вінаград чужынскі.

Каго ж ты спалохалася і збаялася, што падманвала і ня ўзгадвала пра Мяне, і не зьмя­сьціла [Мяне] ў сэрцы тваім? Ці ж не таму, што Я доўгі час маўчаў, ты не баішся Мяне?

На ўсе ўзгоркі пустыні прыйшлі рабаўнікі, бо меч ГОСПАДА ўсё зьядае ад краю зямлі да краю зямлі, і няма супакою ніводнаму целу.

Гэта доля твая, частка, якую Я адмерыў табе, кажа ГОСПАД, за тое, што ты забылася пра Мяне і спадзявалася на хлусьню.

Бо народ Мой забыўся пра Мяне, для марноты яны паляць кадзіла! І будуць яны спатыкацца на шляхах сваіх, на сьцежках старадаўніх, будуць хадзіць па сьцежках, па дарозе няходжанай.

Ці ж дзяўчына забудзецца пра аздобы свае, а нарачоная — пра стужкі свае? А народ Мой забыўся пра Мяне ўжо безьліч дзён.

Падымі вочы твае на ўзгоркі і паглядзі, дзе [месца], на якім бы ты не лажылася для распусты? Пры шляхах сядзела ты, [чакаючы] на іх, як Араб у пустыні, і апаганіла зямлю распустаю тваёй і ліхотаю тваёй.

Яны выйшлі з плачам, Я прывяду іх з малітваю, Я павяду іх да струмянёў вады шляхам простым, ня будуць яны спатыкацца на ім, бо Я стаўся для Ізраіля бацькам, і Эфраім — першародны Мой.

Абстрыжы валасы твае і адкінь [іх], і падымі лямант на вышынях, бо адкінуў ГОСПАД і пакінуў пакаленьне гневу Ягонага.

Дзеля гэтага так кажа Гос­пад ГОСПАД: "За тое, што ты забылася пра Мяне і кінула Мяне за плечы свае, ты насі цяпер распусту тваю і чужаложнасьць тваю"”».

І ўратуюцца тыя, што ўцяклі, і будуць на гарах як галубы з даліны, будуць стаг­наць кожны дзеля беззаконьня свайго.

На пашах сваіх яны насыціліся; яны насыціліся, і ўзганарылася сэрца іхняе, і яны забыліся пра Мяне.

І забыўся Ізраіль пра Творцу свайго, і пабудаваў сьвятыні; і Юда памножыў гарады ўмацаваныя, але Я пашлю агонь на гарады ягоныя, і ён пажарэ замкі ягоныя.

Пачуйце гэта, прашу, галовы дому Якуба і начальнікі дому Ізраіля. Вы брыдзіцеся судом і крывіце ўсё простае.

І сказаў яму анёл ГОСПАДА: «Навошта тры разы ты біў асьліцу сваю? Вось, я прыйшоў як супраціўнік твой, бо нядобрая дарога [твая] перад табою.

Бо смутак паводле Бога робіць нязьменнае навяртаньне на збаўленьне, а смутак гэтага сьвету робіць сьмерць.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы