Бо ён прыслаў да нас, у Бабілон, кажучы: ‘Доўга гэта [будзе]. Будуйце дамы і жывіце ў іх, садзіце сады, і ешце плады іхнія!’"”
А гэта словы ліста, які Ярэмія прарок паслаў з Ерусаліму да рэшты старшыняў, якія на выгнаньні, і да сьвятароў, да прарокаў і да ўсяго народу, які Навухаданосар вывеў у няволю з Ерусаліму ў Бабілон,
Бо гэта кажа ГОСПАД. Калі споўніцца для Бабілону семдзясят гадоў, Я наведаю вас і зьдзейсьню для вас добрае слова Маё, каб вярнуць вас на месца гэтае.
Будуйце дамы і жывіце ў іх, садзіце сады і спажывайце плады іхнія.