"ГОСПАД паставіў цябе сьвятаром на месца Егаяды сьвятара, каб ты быў наглядчыкам у Доме ГОСПАДА над кожным чалавекам, які шалее і прарочыць, каб яго аддаў у вязьніцу і ў кайданы.
А Егаяда сьвятар загадаў сотнікам і начальнікам войска, і сказаў: «Выведзіце яе з Дому за агароджу, а калі хто пойдзе за ёй, няхай памрэ ад мяча». Бо сьвятар сказаў: «Няхай яна ня будзе забітая ў Доме ГОСПАДА».
І ўвесь народ зямлі ўвайшоў у дом Баала, і зруйнавалі яго, і ахвярнікі ягоныя і балваноў ягоных разьбілі ўшчэнт, а Маттана, сьвятара Баала, забілі перад ахвярнікамі. І сьвятар [Егаяда] паставіў варту пры Доме ГОСПАДА.
А Егу выйшаў да слугаў гаспадара свайго, і яны сказалі яму: «Ці з мірам? Навошта прыходзіў да цябе гэты шаленец?» І ён сказаў ім: «Вы ведаеце гэтага чалавека і прамову ягоную».
І яны ўзялі Ярэмію, і ўкінулі яго ў яму Малькіі, сына валадара, якая [была] на панадворку вартоўні, і спусьцілі [туды] Ярэмію на вяроўках. А ў яме не [было] вады, але толькі балота; і загруз Ярэмія ў балоце.
Прыйдуць дні наведваньня, прыйдуць дні адплаты. Ізраіль даведаецца, што прарок здурнеў, і ашалеў чалавек духа з прычыны мноства беззаконьня твайго і вялікай варожасьці [да Бога].
І калі прыйшоў Ён у сьвятыню, падыйшлі да Яго, калі Ён вучыў, першасьвятары і старшыні народу, кажучы: «Якою ўладаю Ты гэта робіш? І хто Табе даў гэтую ўладу?»
Не палохайся нічога, што маеш выцярпець. Вось, д’ябал мае кідаць [некаторых] з вас у вязьніцу, каб спакусіць вас; і будзеце мець прыгнёт дзесяць дзён. Будзь верны да сьмерці, і Я дам табе вянок жыцьця’.