ЕРАМІІ 18:11Біблія (пераклад А.Бокуна)І цяпер кажы, прашу, мужам Юды і жыхарам Ерусаліму, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я рыхтую супраць вас зло і задумаў супраць вас намер. Навярніцеся, прашу, кожны ад шляху свайго ліхога і зрабіце добрымі шляхі вашыя і ўчынкі вашыя”. Глядзіце раздзел |
І Я пасылаў да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, устаючы ўначы і пасылаючы, і кажучы: "Адвярніцеся, прашу, кожны ад шляху свайго ліхога і выпраўце ўчынкі вашыя, і не хадзіце за іншымі багамі, каб служыць ім, і будзеце жыць у зямлі, якую Я даў вам і бацькам вашым". Але вы не прыхілілі вуха сваё і не паслухаліся Мяне.