Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЕРАМІІ 17:24

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І станецца, калі, слухаючы, будзеце слухаць Мяне, кажа ГОСПАД, і ня будзеце ўносіць цяжараў праз брамы гораду гэтага ў дзень суботы, і будзеце сьвяткаваць дзень суботы, і ня будзеце рабіць у гэты [дзень] аніякае работы,

Глядзіце раздзел Копія

11 Крыжаваныя спасылкі  

і сказаў: «Калі ты будзеш, слухаючы, слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і робячы, будзеш рабіць тое, што правільнае ў вачах Ягоных, і прыхіліш вуха да прыказаньняў Ягоных, і будзеш захоўваць усе пастановы Ягоныя, ніводнае з немачаў, якія Я навёў на Эгіпет, не навяду на цябе, бо Я — ГОСПАД, Лекар твой».

Памятай дзень супачынку, каб сьвяціць яго.

Калі ўбачыць ён калясьніцы, вершнікаў па два, аслоў з вазамі, вярблюдаў з вазамі, няхай сочыць з увагай, з вялікай увагай!»

Навошта вы адважваеце срэбра за тое, што ня хлеб, і працу сваю за тое, што не насыціць? Слухаючы, паслухайце Мяне і будзеце есьці [тое, што] добрае, і будзе насалоджвацца тлустым душа вашая.

І сьвяціце суботы Мае, і няхай будуць яны знакам паміж Мной і вамі, каб вы ведалі, што Я — ГОСПАД, Бог ваш”.

І далёкія прыйдуць, і будуць будаваць сьвятыню ГОСПАДА; і вы даведаецеся, што ГОСПАД Магуцьцяў паслаў мяне да вас. І гэта станецца, калі вы слуханьнем слухаць будзеце голас ГОСПАДА, Бога вашага».

“Дык калі ты будзеш слухаць прыказаньні Мае, якія сёньня Я загадваю вам, каб вы любілі ГОСПАДА, Бога вашага, і служылі Яму ўсім сэрцам вашым і ўсёю душой вашай,

Калі будзеце захоўваць усе прыказаньні гэтыя, якія я загадваю вам, і будзеце выконваць іх, і будзеце любіць ГОСПАДА, Бога вашага, і бу­дзеце хадзіць усімі шляхамі Ягонымі, і будзеце туліцца да Яго,




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы