Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЕРАМІІ 17:21

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Гэта кажа ГОСПАД. Сьцеражыцеся, каб [захаваць] душы вашыя, і не насіце цяжараў у дзень суботы, і ня ўносьце іх праз брамы Ерусаліму.

Глядзіце раздзел Копія

18 Крыжаваныя спасылкі  

Памятай дзень супачынку, каб сьвяціць яго.

З усёй стараннасьцю захоўвай сэрца тваё, бо з яго крыніца жыцьця.

Шчаслівы чалавек, які так робіць, і сын чалавечы, які трымаецца гэтага, які захоўвае суботу, каб не паганіць яе, і захоўвае руку сваю, каб не рабіць ніякага зла.

Калі ты дзеля суботы стрымаеш нагу тваю, каб не рабіць справаў тваіх у дзень Мой сьвяты, і назавеш суботу [днём] прыемным, сьвятым для ГОСПАДА і слаўным, і калі ўшануеш яе, каб не ісьці шляхамі сваімі, і ня будзеш шукаць, каб [рабіць] справу тваю і прамаўляць словы [пустыя],

І сказаў ім: «Глядзіце, што слухаеце! Якою меркаю мерыце, такою вам будзе адмерана і будзе дададзена вам, якія слухаеце.

Дык глядзіце, як вы слухаеце; бо хто мае, таму дадзена будзе, а хто ня мае, у таго будзе забрана і тое, што ён думае мець».

Дык сьцеражыце самі сябе і ўвесь статак, у якім Дух Сьвяты паставіў вас за епіскапаў пасьвіць царкву Божую, якую Ён здабыў уласнай крывёю.

Сьцеражыцеся, каб не ашукалася сэрца вашае, каб не адыйшлі вы ад [Госпада], і не служылі чужым багам, і не пакланяліся ім,

Сьцеражыце моцна душы вашыя, бо ня бачылі вы ў той дзень ніякага вобразу, калі гаварыў да вас ГОСПАД на [гары] Харэў спасярод агню,

Сьцеражыцеся, каб не забыліся вы пра запавет ГОСПАДА, Бога вашага, які заключыў Ён з вамі, і каб не рабілі вы сабе аніякай выявы, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой,

Толькі сьцеражыся і пільна захоўвай душу сваю, і не за­будзь усіх словаў, якія бачылі вочы твае, і няхай не адыйдуць яны ад сэрца твайго ў-ва ўсе дні жыцьця твайго, і ты дасі ве­даць гэта сыноў тваіх і сыноў сыноў тваіх.

Пільна намагайцеся душамі вашымі, каб любіць ГОСПАДА, Бога вашага.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы