Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЕРАМІІ 15:15

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ты ведаеш [усё], ГОСПАДЗЕ, узгадай пра мяне і заступіся за мяне, і адпомсьці за мяне тым, якія перасьледуюць мяне. У цярплівасьці гневу Твайго не забірай мяне, ведай, што дзеля Цябе цярплю я зьнявагу.

Глядзіце раздзел Копія

42 Крыжаваныя спасылкі  

І я сказаў лявітам, каб яны ачысьціліся і прыйшлі вартаваць пры брамах, каб сьвяціць дзень супачынку. Таксама гэта ўзгадай пра мяне, Божа мой, і пашкадуй мяне паводле вялікасьці міласэрнасьці Тваёй!

і я [пастанавіў] пра ахвяраваньне дроваў у вызначаны час і пра пяршыны. Узгадай пра мяне, Божа мой, на дабро [мне]!

Памятай пра мяне, Божа мой, на дабро мне, пра ўсё, што я зрабіў для народу гэтага!

Узгадай, Божа мой, Товію і Санвалата паводле ўчынкаў іхніх, і таксама прарочыцу Наадыю і іншых прарокаў, якія хацелі напалохаць мяне!

Хоць Ты ведаеш, што я нічога благога не зрабіў, але няма нікога, хто б з рукі Тваёй мог выцягнуць мяне.

Змардаваў Ён у дарозе сілу маю, скараціў дні мае.

Памятай пра мяне, ГОСПАДЗЕ, праз ласкавасьць да народу Твайго! Наведай мяне са збаўленьнем Тваім,

Колькі будзе дзён слугі Твайго, калі Ты ўчыніш суд над тымі, што перасьледуюць мяне?

Ты выспрабаваў сэрца маё, уначы адведаў і ачысьціў мяне, і не знайшоў нічога; думкі ліхія ня выйшлі з вуснаў маіх.

Пачуй малітву маю, ГОСПАДЗЕ, і прыхілі вуха да ляманту майго! Не маўчы на сьлёзы мае, бо я прыхадзень у Цябе і пасяленец, як і ўсе бацькі мае.

ці ж бы Бог не дазнаўся пра гэта? Бо Ён ведае таямніцы сэрца!

і казаў: «О, ГОСПАДЗЕ, узгадай, што я хадзіў перад абліччам Тваім у праўдзе і са шчырым сэрцам і рабіў тое, што добрае ў вачах Тваіх». І плакаў Эзэкія плачам вялікім.

А Ты, ГОСПАДЗЕ, ведаеш мяне, бачыш мяне, і дасьледуеш сэрца маё, [што яно] з Табою. Аддзялі іх, як авечкі на зарэз, і прызнач іх на дзень зьнішчэньня.

Гора мне, маці мая, што ты мяне нарадзіла, чалавека, які спрачаецца, і чалавека нязгоды для ўсёй зямлі! Не пазычаю і не даю пазыкі, але ўсе мяне праклінаюць.

І Я зраблю цябе для народу гэтага моцным мурам мядзяным, і яны будуць ваяваць супраць цябе, і не перамогуць цябе, бо Я з табою, каб збаўляць і ратаваць цябе, кажа ГОСПАД.

Але я не ўцякаў, каб быць пастырам у Цябе і ня прагнуў дня зьнішчэньня. Ты ведаеш, тое, што выходзіла з вуснаў маіх, было перад абліччам Тваім.

А Ты, ГОСПАДЗЕ, ведаеш усе намеры іхнія, каб забіць мяне. Не даруй ім беззаконьня іхняга і грэху іхняга не прымай ад аблічча Твайго. Няхай яны спатыкнуцца перад абліччам Тваім.

Але ГОСПАД са мною як волат магутны; таму тыя, што перасьледуюць мяне, спатыкнуцца і не перамогуць, моцна асаромяцца, бо не даб’юцца посьпеху, [атрымаюць] ганьбу вечную, якая не забудзецца.

А Ты, ГОСПАД Магуцьцяў, выспрабоўваеш праведніка і бачыш ныркі і сэрца. Няхай я ўбачу помсту Тваю над імі, бо Табе адкрыў я справу маю.

Бо колькі разоў прамаўляю, крычу і клічу: “Гвалт і зьнішчэньне”. І слова ГОСПАДА сталася для мяне зьнявагай і насьмешкай увесь дзень.

Вярні ім аднагароду, ГОСПАДЗЕ, паводле справаў рук іхніх.

Перасьледуй [іх] у гневе і зьнішчы іх з-пад неба ГОСПАДАВАГА.

і будуць вас ненавідзець за імя Маё, але хто вытрывае да канца, будзе збаўлены.

І кожны, хто пакінуў дамы, або братоў, або сёстраў, або бацьку, або маці, або жонку, або дзяцей, або палі дзеля імя Майго, атрымае ў стакроць больш і ўспадкаеміць жыцьцё вечнае.

і будуць ненавідзець вас усе дзеля імя Майго,

Ня помсьціце за сябе, улюбёныя, але дайце месца гневу [Божаму], бо напісана: «“Мне [належыць] помста, Я аддам”, — кажа Госпад».

Хто адлучыць нас ад любові Хрыстовае? Прыгнёт, ці ўціск, ці перасьледваньне, ці голад, ці галізна, ці небясьпека, ці меч?

Дык, ведаючы страх Госпадавы, мы пераконваем людзей, а для Бога мы яўныя, і спадзяюся, што і для вашых сумленьняў яўныя.

Аляксандар, меднік, шмат учыніў мне ліха. Няхай дасьць яму Госпад паводле ўчынкаў ягоных.

Весяліся над ім, неба і сьвятыя апосталы і прарокі, бо прысудзіў Бог прысуд ваш на яго».

І закрычалі яны голасам вялікім, кажучы: «Дакуль, Уладару Сьвяты і Праўдзівы, ня судзіш і ня помсьціш за кроў нашу жыхарам зямлі?»

І Самсон усклікнуў да ГОСПАДА, кажучы: «Госпадзе ГОСПАДЗЕ, узгадай пра мяне і вярні мне хоць у гэты раз даўнейшую сілу маю, каб я мог адпомсьціць Філістынцам за двое вачэй маіх!»




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы