Госпад ГОСПАД даў Мне язык вучня, каб Я ведаў, як падтрымаць зьняможанага словам бадзёрым. Кожную раніцу Ён абуджае вуха Маё, каб Я слухаў Яго, як вучань.
І вось запавет Мой з імі, кажа ГОСПАД: Дух Мой, які на табе, і словы Мае, якія Я ўклаў у вусны твае, не адыйдуць ад вуснаў тваіх і ад вуснаў насеньня твайго, і ад вуснаў насеньня насеньня твайго, кажа ГОСПАД, ад цяпер і на вякі.
Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД: «Калі ты навернешся, Я вярну цябе, і ты станеш перад абліччам Маім. І калі ты здабудзеш каштоўнае з нікчэмнага, ты будзеш як вусны Мае. Яны самі зьвернуцца да цябе, а ты ня будзеш зьвяртацца да іх.
«Вазьмі сабе скрутак кнігі і запішы на ім усе словы, якія Я прамовіў да цябе пра Ізраіль, пра Юду і пра ўсе народы ад дня, калі Я [пачаў] прамаўляць да цябе, ад дзён Ёсіі аж да дня сёньняшняга.
Таму гэта кажа ГОСПАД, Бог Магуцьцяў. За тое, што вы гаварылі слова гэтае, вось, Я зраблю словы Мае ў вуснах тваіх агнём, а народ гэты — дровамі, і [агонь] зжарэ іх.
І вось [нехта], падобны да сыноў чалавечых, дакрануўся да губаў маіх, і я адчыніў вусны мае, і прамовіў, і сказаў таму, хто стаяў перада мною: «Пане мой, ад відзежу гэтага боль мой напоўніў мяне, і не засталося сілы [ў мяне].
Паводле ўсяго, што прасіў ты ў ГОСПАДА, Бога твайго, на Харэве, у дзень супольнага сходу, калі ты казаў: “Не магу болей слухаць голас ГОСПАДА, Бога майго, і глядзець болей на агонь гэты вялікі, каб не памерці”.