ЕЗЭКІІЛЯ 8:16Біблія (пераклад А.Бокуна)І Ён завёў мяне на ўнутраны панадворак Дому ГОСПАДА, і вось, каля ўваходу ў сьвятыню ГОСПАДА, паміж прысенкам і ахвярнікам, — каля дваццаці пяці мужчынаў, сьпіны іхнія [павернутыя] да сьвятыні ГОСПАДА, а абліччы іхнія — на ўсход, і яны пакланяліся на ўсход, [пакланяліся] сонцу. Глядзіце раздзел |
Бо, выконваючы, мы выканаем усе словы, якія выйшлі з вуснаў нашых, і будзем кадзіць валадарцы неба, і будзем выліваць для яе ахвяры вадкія, як рабілі мы, і бацькі нашыя, валадары нашыя і князі нашыя ў гарадах Юды і на вуліцах Ерусаліму, і мы былі насычаны хлебам, і было нам добра, і ліха мы ня бачылі.