ЕЗЭКІІЛЯ 44:24Біблія (пераклад А.Бокуна)У справах спрэчных яны стануць, каб судзіць у судзе і судом Маім, судзячы, судзіць іх. І будуць захоўваць закон Мой і пастановы Мае ў-ва ўсіх урачыстасьцях Маіх, і суботы Мае будуць сьвяціць. Глядзіце раздзел |
А калі народ зямлі ў час урачыстасьці будзе прыходзіць перад аблічча ГОСПАДА, той, хто прыйшоў шляхам праз браму паўночную, каб пакланіцца, выйдзе шляхам праз браму паўднёвую, а хто ўвайшоў шляхам праз браму паўднёвую, выйдзе шляхам праз браму паўночную. Ніхто ня вернецца шляхам праз тую браму, праз якую ўвайшоў, але выйдзе праз супрацьлеглую.