Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЕЗЭКІІЛЯ 43:3

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І выгляд таго, што я бачыў, такі, як выгляд таго, што я бачыў, калі прыйшоў, каб зьніш­чыць горад, выгляд такі, як выгляд таго, што я бачыў над ракой Кевар. І я ўпаў на аблічча маё.

Глядзіце раздзел Копія

13 Крыжаваныя спасылкі  

Глядзі, Я стаўлю цябе сёньня над народамі і валадарствамі, каб вырываў і разбураў, каб нішчыў і руйнаваў, каб садзіў і будаваў».

І я ўстаў, і пайшоў у даліну, і вось, там [была] слава ГОСПАДА, такая, як слава, якую я бачыў над ракою Кевар. І я ўпаў на аблічча маё.

«Сыне чалавечы, бядуй дзеля мноства Эгіпту і скінь яго, яго і дочак народаў магутных, у краіну падземную, да тых, якія зыйшлі ў магілу.

І завёў мяне шляхам брамы паўночнай перад аблічча Дому [Божага], і я ўбачыў, і вось, слава ГОСПАДА напоўніла Дом ГОСПАДА, і я ўпаў на аблічча маё.

І вось, там слава Бога Ізраіля, такая, якую я бачыў у даліне.

І Ён закрычаў голасам моцным у вушы мае, кажучы: «Прыходзьце, вартаўнікі гораду, і няхай кожны мае ў руцэ сваёй зброю».

Таксама вока Маё ня будзе мець ані літасьці, ані спачуваньня. Шляхі іхнія Я ўскладу на галовы іхнія».

А слава Бога Ізраіля паднялася з-над херувімаў, на якіх знаходзілася, да парогу сьвятыні. Пасьля, паклікаўшы чалавека, апранутага ў ільняную шату, які меў прыладу пісарскую пры боку,

А да іншых сказаў так, што і я чуў: «Ідзіце за ім па горадзе і забівайце. Няхай вочы вашыя ня ведаюць ані спачуваньня, ані літасьці.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы