Вогнішча [мае] дванаццаць [локцяў] даўжыні і дванаццаць [локцяў] шырыні, чатырохкутнае, на чатыры свае бакі [роўнае].
бо яны — народ Твой і спадчына Твая, бо Ты вывеў іх з Эгіпту, з сярэдзіны печы жалезнай.
І зрабіў ахвярнік мядзяны: дваццаць локцяў даўжыня ягоная, і дваццаць локцяў шырыня ягоная, і дзесяць локцяў вышыня ягоная.
І паставілі ахвярнік на падмурку ягоным, хоць [былі] ў страху ад народу зямлі гэтай, і склалі на ім цэласпаленьні для ГОСПАДА, цэласпаленьні ранішнія і вечаровыя.
I зробіш ахвярнік з дрэва акацыі, пяць локцяў у даўжыню і пяць локцяў у шырыню, чатырохкутні будзе ахвярнік, і тры локці ў вышыню.
Гора [табе], Арыэль, Арыэль, горад, у якім разлажыўся табарам Давід! Дадайце год да году, і ўрачыстасьці няхай скончаць свой кругабег.