Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЕЗЭКІІЛЯ 40:6

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І прыйшоў ён да брамы, якая зьвернута на шлях на ўсход, і ўзыйшоў па сходах, і зьмераў парог брамы — адзін прут шырыні. І зьмераў другі парог — адзін прут шырыні.

Глядзіце раздзел Копія

24 Крыжаваныя спасылкі  

Дзьверы ў сярэднія бакавыя пакоі былі з правага боку Дому, праз якія сходы ўзыхо­дзілі да сярэдняга, а з сярэдняга — да трэцяга [паверху].

і аж дагэтуль ён у браме валадарскай, якая на ўсход, яны — прыдзьвернікі паводле чаргі сыноў Левія.

Яны былі прыдзьвернікамі з чатырох бакоў: з усходу, з захаду, з поўначы і з поўдня.

За імі адбудоўваў Цадок, сын Іммэра, насупраць дому свайго; а за ім адбудоўваў Шэмая, сын Шэхніі, вартаўнік Брамы Усходняй.

Божа, шчыце наш! Зірні і паглядзі на аблічча памазанца Твайго!

І выйдзі ў даліну Бэн-Гінном, якая пры ўваходзе ў браму Харсіт, і там будзеш абвяшчаць слова, якое Я прамоўлю табе.

І адыйшла слава ГОСПАДА ад парогу сьвятыні, і затрымалася над херувімамі.

І падняў мяне дух, і занёс да ўсходняй брамы сьвятыні ГОСПАДА, зьвернутай на ўсход. І вось, каля ўваходу ў браму былі дваццаць пяць мужоў, сярод якіх я ўбачыў Яазанію, сына Азура, і Пэлятыю, сына Бэнаі, начальнікаў народу.

І [была] брама, у якой пярэдні бок на шляху на поўнач, на панадворку вонкавым, і ён зьмераў даўжыню ейную і шырыню ейную.

А вокны ейныя, і прысенкі ейныя, і пальмы [аздабленьня] ейнага былі такія, як у брамы, у якой пярэдні бок на шляху на ўсход. І па сямі прыступках уваходзяць у яе, і прысенкі ейныя насупраць іх.

І завёў ён мяне на шлях на поўдзень, і вось, брама на шляху на поўдзень, і ён зьмераў філяры ейныя і прысенкі ейныя, і [яны мелі] тыя самыя памеры.

І па сямі прыступках уваходзяць у яе, і прысенкі ейныя насупраць яе; і пальмы [аздабленьня] ейнага [былі] на філярах з абодвух бакоў.

І вось, мур звонку Дому [Божага] з усіх бакоў навокал, а ў руцэ чалавека таго — меральны прут на шэсьць локцяў, [лічачы] па локці і далоні. І ён зьмераў шырыню пабудовы — адзін прут, і вышыня адзін прут.

І вартоўня — адзін прут даўжыні і адзін прут шырыні, а паміж вартоўнямі — пяць локцяў, і парог брамы з боку прысенкаў брамы з сярэдзіны — адзін прут.

парогі, вокны закратаваныя і галерэі вакол трох [паверхаў] насупраць парогу былі ашаляваныя дрэвам з усіх бакоў наўкола ад зямлі да вокнаў, а вокны зачыненыя.

І ён скончыў мераць унутраныя [будынкі] Дому [Божага], павёў мяне шляхам да брамы, зьвернутай на шлях на ўсход, і зьмераў з усіх бакоў наўкола.

І ён павёў мяне да брамы, брамы, якая была зьвернута на шлях на ўсход.

Абрамаваньне — чатырнаццаць [локцяў] даўжыні і чатырнаццаць [локцяў] шырыні на чатыры бакі свае, а ўзьмежак, які вакол яго, — палову локця, а аснова ягоная — локаць наўкола. А прыступкі ягоныя скіраваныя на ўсход.

Яны паставілі парог свой каля парогу Майго і вушакі свае каля вушакоў Маіх, так што [толькі] сьцяна была паміж Мною і імі, і апаганілі яны імя Маё сьвятое брыдотамі сваімі, якія рабілі, і Я вынішчыў іх у гневе Маім.

І завярнуў мяне на шлях зьнешняй брамы [месца] сьвятога, скіраванай на ўсход, і яна была замкнёная.

А калі князь зробіць дар дабраахвотны, ці цэласпаленьне, ці ахвяру мірную як дар дабраахвотны для ГОСПАДА, няхай адчыняць яму браму, зьвернутую на ўсход, і няхай ён складзе цэласпаленьне сваё і ахвяру мірную сваю так, як гэта робіць у дзень суботы, і выйдзе, і замкнуць браму пасьля адыходу ягонага.

І ён завёў мяне да ўваходу ў Дом [Божы]. І вось, вада выцякала з-пад парогу Дому [Божага] на ўсход, бо пярэдні бок Дому гэтага [быў] на ўсход; а вада выцякала з-пад правага боку Дому, з паўднёвага боку ад ахвярніка.

І Ён завёў мяне на ўнутраны панадворак Дому ГОСПАДА, і вось, каля ўваходу ў сьвятыню ГОСПАДА, паміж прысенкам і ахвярнікам, — каля дваццаці пяці мужчынаў, сьпіны іхнія [павернутыя] да сьвятыні ГОСПАДА, а абліччы іхнія — на ўсход, і яны пакланяліся на ўсход, [пакланяліся] сонцу.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы