Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЕЗЭКІІЛЯ 39:23

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І даведаюцца народы, што за беззаконьні свае пайшоў на выгнаньне дом Ізраіля, бо яны адступіліся ад Мяне, і Я схаваў аблічча Маё ад іх, і аддаў іх у руку прыгнятальнікаў іхніх, і ўсе яны пападалі ад мяча.

Глядзіце раздзел Копія

27 Крыжаваныя спасылкі  

Ад дзён бацькоў нашых аж да дня гэтага мы ў вялікай правіне; і за беззаконьні нашыя мы, валадары нашыя, сьвятары нашыя аддадзеныя ў руку валадароў земляў [гэтых] пад меч, у палон, на рабаваньне і на асаромленьне аблічча, як у дзень гэты.

Чаму стаіш здалёк, ГОСПАДЗЕ, хаваешся ў часе трывогі?

І Ён аддаў іх у рукі паганаў, і запанавалі над імі тыя, што ненавідзелі іх.

А я сказаў у дабрадзенстве сваім: «Не пахіснуся на вякі!»

Калі вы выцягваеце рукі, Я адварочваю вочы Мае ад вас, і нават калі павялічыце малітвы вашыя, ня выслухаю, бо рукі вашыя ў крыві.

Хто аддаў Якуба на рабаваньне, і Ізраіль — на спусташэньне? Хіба ня ГОСПАД, супраць Якога мы грашылі, і не хацелі хадзіць шляхамі Ягонымі, і ня слухалі Закону Ягонага?

Бо беззаконьні вашыя аддзялілі вас ад Бога вашага, і грахі вашыя схавалі аблічча Ягонае ад вас, каб Ён [вас] ня чуў.

І няма нікога, хто клікаў бы імя Тваё, хто б абудзіўся, каб трымацца моцна Цябе, бо Ты адвярнуў аблічча Тваё ад нас і аддаў нас у рукі беззаконьняў нашых.

І я буду чакаць ГОСПАДА, Які хавае аблічча Сваё ад дому Якуба, і буду спадзявацца на Яго.

якія ідуць на змаганьне з Халдэйцамі, і якія напоўняцца трупамі людзей, якіх Я заб’ю ў гневе Маім і ў лютасьці Маёй, і Я схаваў аблічча Маё ад гораду гэтага за ўсе ліхоты ягоныя.

І ня мог ГОСПАД больш зносіць ліхоцьце ўчынкаў вашых і брыдоты, якія вы чынілі. І сталася зямля вашая руінаю, пустэчаю і праклёнам, без жыхароў, як [бачыце гэта] сёньня.

Грэхам зграшыла [дачка] Ерусаліму, дзеля гэтага сталася нячыстаю; усе, хто шанавалі яе, пагарджаюць ёю, бо бачылі голасьць ейную; яна таксама енчыць і адварочваецца [ад усіх].

Дзеля гэтага прамоў, сыне чалавечы, да дому Ізраіля і скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Яшчэ гэтым зьневажалі Мяне бацькі вашыя, што нявернасьцю былі няверныя адносна Мяне.

І даведаюцца народы, якія засталіся вакол вас, што Я, ГОСПАД, адбудаваў зруйнаванае і засадзіў спустошанае. Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта] і зрабіў.

І больш не схаваю аблічча Майго ад іх, бо выльлю Духа Майго на дом Ізраіля, кажа Госпад ГОСПАД”».

І Я адвярну ад іх аблічча Маё, і скарб Мой будзе зьня­слаўлены. І ўвойдуць да яго рабаўнікі, і зьняславяць яго.

Я навяду на вас меч, мсьці­ўцу за парушэньне запавету. А калі паўцякаеце ў гарады вашыя, Я пашлю заразу на вас, і будзеце выдадзеныя ў рукі ворагаў.

І сказаў Ён: “Схаваю аблічча Маё ад іх і пабачу, які [будзе] канец іхні, бо гэта пакаленьне падступнае, сыны няверныя.

Ці мог бы адзін гнаць тысячу, а дваіх выгнаць дзесяць тысячаў, калі б Скала іхняя не прадала іх [у няволю] і калі б ГОСПАД не пакінуў іх?

І разгневаўся ГОСПАД на Ізраіля, і аддаў іх у рукі рабаўнікоў, якія зрабавалі ахвярнікі іхнія, і аддаў іх у рукі ворагаў, якія жылі вакол, і яны ўжо не маглі супрацівіцца ворагам сваім.

І разгневаўся ГОСПАД на Ізраіля, і аддаў іх у рукі Кушан-Рышатаіма, валадара Арам-Нагараіму, і служылі сыны Ізраіля яму восем гадоў.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы