Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЕЗЭКІІЛЯ 32:32

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Страх сеяў ён у зямлі жывых, таму кінуць яго, каб ляжаў сярод неабрэзаных, з тымі, якія забітыя мячом, фараон і ўсё мноства ягонае, кажа Гос­пад ГОСПАД».

Глядзіце раздзел Копія

13 Крыжаваныя спасылкі  

I вырушылі яны. I быў жах Божы на гарадах, што [былі] ў той ваколіцы, і ня гналіся яны за сынамі Якуба.

Бо страшнае мне было пакараньне Божае, перад веліччу Яго я не магу ўстаяць!

У дзясятым годзе, у дзясятым [месяцы], у дванаццаты [дзень] месяца было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:

І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:

І сталася ў адзінаццатым годзе, у трэцім [месяцы], у першы [дзень] месяца, і было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:

Ляжаць яны не пры волатах, якія пападалі з неабрэзанымі, якія ў поўнай зброі баявой зыйшлі ў адхлань, якім палажылі мячы іхнія пад галовы, і беззаконьні іхнія — на костках іхніх, бо былі яны страхам для волатаў у зямлі жывых.

Убачыць іх фараон і ўсьцешыцца з усім мноствам сваім. Забітыя мячом фараон і ўсё войска ягонае, кажа Гос­пад ГОСПАД.

І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:

Дык, ведаючы страх Госпадавы, мы пераконваем людзей, а для Бога мы яўныя, і спадзяюся, што і для вашых сумленьняў яўныя.

Жахліва трапіць у рукі Бога Жывога!




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы