Яны вялі гандаль з табою, [прывозілі] каштоўныя строі, плашчы з пурпуру, рознакаляровыя тканіны і дываны, скураныя моцныя шнуры на рынак твой.
І Ільля зьняў плашч свой, і скруціў, і ўдарыў ім па вадзе. І разьдзялілася [вада] ў адзін і ў другі бок, і яны перайшлі абодва па сухазем'і.
Харан, Каннэ і Эдэн, купцы з Шэвы, Асірыі і Кільмаду гандлявалі з табой.
Караблі з Таршышу прывозілі да цябе тавары твае. І стаўся ты багаты і вельмі слаўны ў сэрцы мораў.