I сказаў ім Ізраіль, бацька іхні: «Калі так, тады зрабіце вось што: вазьміце пладоў зямлі ў мяхі вашыя і занясіце гэтаму чалавеку дар, трохі бальзаму, і трохі мёду, і пахошчы, і ладан, і фісташкі, і мігдалы.
Слугі мае занясуць іх з Лібану да мора, а я паскладаю іх у плыты і [завязу] морам у месца, якое ты мне вызначыш. Там я складу іх, а ты забярэш іх. І ты выканай жаданьне маё, даючы хлеб дому майму».
І вось, для дрывасекаў, якія сякуць дрэвы, слугаў тваіх, я даў на ежу дваццаць тысячаў кораў пшаніцы, і дваццаць тысячаў кораў ячменю, і дваццаць тысячаў батаў віна, і дваццаць тысячаў батаў алею».
І далі яны срэбра мулярам і цесьлярам, і ежу, і пітво, і алей для Сідонцаў і Тырыянаў, каб прывезьлі дрэвы кедровыя з Лібану да мора Яфскага з дазволу Кіра, валадара Пэрсаў.
А быў Ірад дужа зазлаваны на Тырыянаў і Сідонцаў. Яны ж аднадушна прыйшлі да яго і, пераканаўшы Бласта, падкаморага валадарскага, прасілі міру, бо іхняя краіна жывілася ад валадарскае.
І разьбіў ён іх на абшары ад Араэру аж да мясцовасьцяў Мініт, а гэта дваццаць гарадоў, і далей аж да Абэль-Кераміму. І параза іхняя была вялікая. І былі ўпакораныя сыны Амона перад абліччам сыноў Ізраіля.