Гэта кажа Госпад ГОСПАД Тыру: “Ці ад гуку руйнаваньня твайго, калі будуць стагнаць параненыя, калі забіваньнем будуць забіваць пасярод цябе, не задрыжаць астравы?
Ад мноства коней ягоных пакрые цябе куродым іхні, ад грукату вершніка, колаў і калясьніцаў будуць дрыжаць муры твае, калі яны будуць уваходзіць у брамы твае, як пры ўваходзе ў здабыты горад.
Грукатам падзеньня ягонага Я ўстрывожыў народы, калі завёў яго ў адхлань да тых, што зыходзяць у магілу. І ўсьцешыліся ў краіне падземнай усе дрэвы Эдэму, прыгожыя і добрыя [дрэвы] Лібану, усе, якія напоены водамі.
І Я ўстрывожу дзеля цябе народы шматлікія, і валадары іхнія спалохаюцца дзеля цябе, калі буду махаць мячом Маім перад абліччам іхнім, і будуць безупынна дрыжэць у страху за душу сваю ў дзень падзеньня твайго.