І прамовіш да яго, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД: "Ты ўчыніў забойства, а цяпер хочаш узяць на ўласнасьць?"” І прамовіш да яго, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД: "На тым месцы, на якім сабакі лізалі кроў Набота, будуць яны лізаць таксама кроў тваю"”.
Бо вось, ГОСПАД выходзіць з месца Свайго, каб наведаць беззаконьне жыхароў зямлі, [кожнага] з іх. І зямля адкрые кроў, [пралітую] на ёй, і не схавае больш забітых сваіх.
Ці засаромеліся яны, што брыдоту рабілі? Але сорамам яны не саромеюцца і чырванець ня ўмеюць. Дзеля таго яны ўпадуць сярод тых, якія падаюць, і ў час, калі Я наведаю іх, спатыкнуцца, кажа ГОСПАД.
Крывёю тваёй, якую ты праліў, ты саграшыў, і ідаламі тваімі, якіх ты зрабіў, ты апаганіўся. І ты наблізіў дні твае, і прыйшлі гады твае. Таму Я аддам цябе на ганьбу сярод народаў і на пасьмешышча для ўсіх земляў.
Калі хто з сыноў Ізраіля або з прыхадняў, якія жывуць сярод вас, упалюе дзікага зьвера або птушку, якіх можна есьці, няхай вылье з іх кроў і закрые яе пылам [зямлі].
І будуць уціскаць чалавека, і яны будуць хадзіць, як сьляпыя, бо яны зграшылі супраць ГОСПАДА; і кроў іхняя будзе вылітая ў пыл, а ўнутранасьці іхнія — у гной.