адварочваў руку сваю ад крыўды, не займаўся ліхвярствам і адсоткаў ня браў, суд Мой чыніў і паводле пастановаў Маіх хадзіў, такі не памрэ за беззаконьні бацькі свайго, але будзе жыць і жыць.
Калі праведнік адвернецца ад праведнасьці сваёй і ўчыніць злачынства, падобнае да ўсіх брыдотаў, якія робіць бязбожнік, ці ж будзе ён жыць? Уся праведнасьць ягоная, якую чыніў, ня будзе залічаная яму. У нявернасьці сваёй, якой быў няверным [Мне], і ў грэху сваім, якім саграшыў, памрэ.
Калі Я скажу бязбожніку: “Ты сьмерцю памрэш”, а ты яго не перасьцеражэш і ня будзеш казаць [яму], каб адвесьці бязбожніка ад бязбожнага шляху ягонага, каб ён жыў, бязбожнік той памрэ за беззаконьні свае, але Я буду шукаць на руках тваіх кроў ягоную.
Калі Я скажу бязбожніку: “Бязбожнік, ты, сьмерцю памрэш”, — а ты ня будзеш гаварыць, каб папярэдзіць бязбожніка пра шлях ягоны, бязбожнік гэты памрэ за беззаконьне сваё, але кроў ягоную Я буду шукаць на руках тваіх.