І адкінулі яны пастановы Ягоныя і запавет Ягоны, які Ён заключыў з бацькамі іхнімі, і сьведчаньне Ягонае, якім Ён сьведчыў ім, і ішлі за марнасьцямі і гідотаю, і ўсьлед за народамі, якія навокал іх, пра якіх загадаў ім ГОСПАД, каб не рабілі так, як яны.
А калі скончыліся гэтыя [справы], падыйшлі да мяне князі, кажучы: «Не аддзяліўся народ Ізраіля, і сьвятары, і лявіты ад народаў зямлі гэтай і агідаў іхніх, ад Хананейцаў, Хетаў, Пэрэзэяў, Евусэяў, Аманянаў, Мааўлянаў, Эгіпцянаў і Амарэйцаў,
Дзеля гэтага скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Я зраблю, што ня будзе прыказкі гэтай і ня будуць больш паўтараць яе ў Ізраілі”. Бо гэта прамоў да іх: “Надыходзяць дні, і слова кожнага відзежу [зьдзейсьніцца].
Ты — дачка маці тваёй, якая здрадзіла мужу свайму і сынам сваім, і ты — сястра сёстраў тваіх, якія здрадзілі мужам сваім і сынам сваім. Маці вашая — Хетка, а бацька ваш — Амарэец.