Усім блудніцам даецца плата, а ты давала плату тваю ўсім палюбоўнікам тваім і давала падарункі ім, каб яны прыходзілі да цябе адусюль, каб распусьнічаць з табою.
[Ты — як] дзікая асьліца, якая прывыкла да пустыні, якая ў пажаданьні душы сваёй уцягвае паветра, і жарсьць ейную хто стрымае? Усе, хто шукаюць яе, ня мусяць намагацца, яны знойдуць яе ў месяцы ейныя.
і спаляць агнём дамы твае, і ўчыняць над табою суд на вачах шматлікіх жанчынаў. І Я спыню распусту [тваю], і ўжо больш ты ня будзеш даваць платы [за распусту].
І спустошу вінаграднікі яе і фігавыя дрэвы яе, пра якія яна казала: «Гэта плата мая, якую далі мне палюбоўнікі мае». А Я зраблю іх лесам, і пажаруць іх зьвяры палявыя.
І ўсе балваны ейныя будуць пабітыя, і ўсе платы [за распусту] ейную будуць спалены агнём, і ўсе ідалы ейныя зраблю пустэчаю, бо яна сабрала іх за плату за распусту, і на плату за распусту яны вернуцца.