І радзіўся валадар, і зрабіў двух залатых быкоў і сказаў [народу]: «Далёка для вас хадзіць у Ерусалім! Вось бог твой, Ізраілю, які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай».
І ён узяў [гэта] з рук іхніх, і ўфармаваў яго разцом, і зрабіў з яго цяля літое. I сказалі яны: «Вось бог твой, Ізраілю, які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай».
І [было] сказана: «Калі муж адпусьціць жонку сваю, і яна адыйдзе ад яго і пойдзе замуж за іншага мужа, ці можа ён вярнуцца да яе? Ці ж, апаганіўшыся, не апаганена зямля тая? А ты чужаложыла з многімі каханкамі. І ты вернешся да Мяне? — кажа ГОСПАД.
І Ён сказаў мне: «Ці ты бачыш, сыне чалавечы? Ці ня досыць дому Юды чыніць брыдоты гэтыя, якія яны тут робяць? Бо яны напаўняюць зямлю гэтую гвалтам і зноў абражаюць Мяне. І вось, яны падымаюць галінку да носу свайго.
І цяпер бойцеся ГОСПАДА і служыце Яму ў шчырасьці і праўдзе. Выкіньце багоў, якім служылі бацькі вашыя на другім баку ракі і ў Эгіпце, і служыце ГОСПАДУ!