Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ДРУГІ ЗАКОН 9:9

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Калі я ўзыйшоў на гару, каб атрымаць табліцы каменныя, табліцы запавету, які заключыў ГОСПАД з вамі, я быў на гары сорак дзён і сорак начэй, ня еў хлеба і ня піў вады.

Глядзіце раздзел Копія

17 Крыжаваныя спасылкі  

І ён устаў, і еў, і піў, і, падсілкаваны гэтаю ежаю, ішоў сорак дзён і сорак начэй аж да гары Божай Харэў.

Але [Элісэй] сказаў: «Не забівай. Ці ж мячом тваім і лукам тваім ты ўзяў іх у палон, каб іх забіваць? Дай ім хлеба і вады, каб паелі і напіліся, і няхай ідуць да гаспадара свайго».

I сказаў ГОСПАД Майсею: «Узыйдзі да Мяне на гару, і будзь там, і Я дам табе табліцы каменныя, і закон, і прыказаньні, якія Я напісаў, каб навучыць іх».

I ўзыйшоў Майсей на гару; і закрыла воблака гару.

I ўвайшоў Майсей у сярэдзіну воблака, і ўзыйшоў на гару; і быў Майсей на гары сорак дзён і сорак начэй.

I даў Бог Майсею, калі скончыў прамаўляць да яго на гары Сынай, дзьве табліцы сьведчаньня, табліцы каменныя, запісаныя пальцам Божым.

I бачыў народ, што Майсей затрымліваецца, каб зыйсьці з гары, і сабраўся народ перад Ааронам, і сказалі яму: «Устань, зрабі нам багоў, якія будуць ісьці перад намі, бо з гэтым Майсеем, гэтым чалавекам, які вывеў нас з зямлі Эгіпецкай, ня ведаем, што сталася з ім».

I быў там [Майсей] з ГОСПАДАМ сорак дзён і сорак начэй, хлеба ня еў і вады ня піў, і напісаў на табліцах словы запавету, Дзесяць словаў.

і, прапасьціўшы сорак дзён і сорак начэй, нарэшце згаладнеў.

Гэта ёсьць алегорыя. Бо гэта два запаветы: адзін — ад гары Сынай, які нараджае на няволю, які ёсьць Агар.

Ён выпрабоўваў цябе голадам і карміў цябе маннай, якой ня ведаў ты і ня ведалі бацькі твае, каб даць зразумець табе, што ня толькі хлебам жыве чалавек, але кожным [словам], якое выходзіць з вуснаў ГОСПАДА, будзе жыць чалавек.

Калі мінула сорак дзён і сорак начэй, даў мне ГОСПАД дзьве табліцы каменныя, табліцы запавету,

І я павярнуўся, і зыйшоў з гары, а гара палала агнём, і дьзве табліцы каменныя ў абедзьвух руках маіх.

І я ляжаў перад абліччам ГОСПАДА як раней, сорак дзён і сорак начэй, ня еў хлеба і ня піў вады дзеля ўсіх грахоў вашых, якіх вы дапусьціліся, чынячы зло ў вачах ГОСПАДА, і змусілі Яго да гневу,

які мае залатую кадзільню і каўчэг запавету, які абкладзены з усіх бакоў золатам, у якім залатая пасудзіна з маннай, і кій Аарона, што расквітнеў, ітабліцы запавету,




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы