І паклікаў валадар Гібэонцаў, і размаўляў з імі. А Гібэонцы не былі з сыноў Ізраіля, але з рэшты Амарэйцаў, і сыны Ізраіля запрысягліся [не забіваць] іх, але Саўл спрабаваў зьнішчыць іх з руплівасьці сваёй дзеля сыноў Ізраіля і Юды.
І сказаў яму [Бэн-Гадад]: «Гарады, якія бацька мой забраў у бацькі твайго, я вярну. І ты можаш мець у Дамаску вуліцы, як бацька мой меў у Самарыі». [Ахаў сказаў]: «З гэтым запаветам адпушчу цябе». І заключыў ён з ім запавет, і адпусьціў яго.
І цяпер заключым запавет з Богам нашым, што выправім усіх жонак і народжаных ад іх, паводле рады гаспадара майго і тых, якія трымцяць перад прыказаньнем Бога нашага, і няхай будзе паводле Закону!
Ты выгубіш усе народы, якія дае табе ГОСПАД, Бог твой. Няхай не пашкадуе іх вока тваё, і ня будзеш служыць багам іхнім, каб ня сталіся яны табе пасткаю.
Дык ведай, што сёньня ГОСПАД, Бог твой, пяройдзе перад абліччам тваім, як агонь палючы. Ён зьнішчыць іх і паваліць іх перад абліччам тваім, і ты хутка выганіш іх і зьнішчыш іх, як ГОСПАД прамовіў да цябе.
У той дзень здабыў Егошуа Македу і зьнішчыў яе вострывам мяча, і забіў валадара яе і ўсіх жыхароў яе. Не пакінуў у ёй анікога, і зрабіў валадару Македы так, як зрабіў валадару Ерыхону.
І выдаў Лібну ГОСПАД разам з валадаром ейным у рукі Ізраіля, і яны зьнішчылі горад вострывам мяча і ўсіх жыхароў ягоных, і не пакінулі анікога, і ўчынілі валадару Лібны, як зрабілі валадару Ерыхону.
І заваяваў Егошуа ўсю зямлю, і гару, і Нэгеў, і Шэфэлю, і схілы гор, і ўсіх валадароў іхніх. Не пакінуў у іх ніякіх рэшткаў, але ўсякую душу ў іх аддаў закляцьцю, як загадаў ГОСПАД, Бог Ізраіля.
І аддаў іх ГОСПАД у рукі Ізраіля, і ён разьбіў іх, і гнаўся за імі аж да Вялікага Сідону і Місрэфот-Маіму і аж да даліны Міцпа на ўсходзе, і забівалі іх, і не пакінулі ў іх рэшткаў.
Яны адказалі ёй: «Мы за вас гатовыя памерці, калі толькі нас ня выдасі. Калі ГОСПАД аддасьць нам зямлю гэтую, мы зьявім табе міласэрнасьць і вернасьць».
І даў ім ГОСПАД супакой з усіх бакоў, як запрысяг бацькам іхнім, і ніхто з ворагаў іхніх ня мог устаяць супраць іх, і ўсіх ворагаў аддаў ГОСПАД у руку іхнюю.
І выбілі Ізраільцяне ўсіх жыхароў Гая, якія пагналіся за імі, калі яны ўцякалі, і на тым самым полі былі яны пазасяканыя мячом. І вярнуўся ўвесь Ізраіль у Гай, і выбіў яго вострывам мяча.
І яны адказалі Егошуа, і сказалі: «Мы, слугі твае, даведаліся, што ГОСПАД, Бог твой, загадаў слузе Свайму, Майсею, што аддасьць вам усю зямлю гэтую і зьнішчыць усіх жыхароў зямлі гэтай перад абліччам вашым. І мы дужа баяліся за жыцьцё нашае перад абліччам вашым, і вырашылі так зрабіць.