І ўжо больш ня будзе нага Ізраіля блукаць далёка ад зямлі, якую Я даў бацькам іхнім, калі толькі будуць яны выконваць усё тое, што Я загадаў ім, іўвесь Закон, які даў ім Майсей, слуга Мой».
І слуга Мой, Давід, будзе валадаром над імі, і пастыр адзін будзе для ўсіх іх, і яны будуць хадзіць паводле судоў Маіх, і пастановы Мае будуць захоўваць, і будуць выконваць іх.
Паводле [слова] з вуснаў закону, якім яны навучаць, і паводле прысуду, які табе скажуць, зробіш. Не адхіляйся ад слова, якое паведамілі табе ані ўправа, ані ўлева.
каб не вывышалася сэрца ягонае па-над братамі ягонымі, і каб не адхіляўся ён ад прыказаньняў ані ўправа, ані ўлева, каб доўгімі былі дні валадарства ягонага і сыноў ягоных у Ізраілі.
Слухай, Ізраіль, і захоўвай, і выконвай іх, каб добра табе было, і ты вельмі памножыўся ў зямлі, якая ацякае малаком і мёдам, як прамаўляў да цябе ГОСПАД, Бог бацькоў тваіх.
Усе прыказаньні, якія я загадваю табе сёньня, захоўвайце і выконвайце, каб вы жылі, і памножыліся, і ўвайшлі, і авалодалі зямлёю, якую запрысяг ГОСПАД бацькам вашым.
Толькі будзь цьвёрды і вельмі мужны, каб старанна выконваў увесь Закон, які пераказаў табе Майсей, слуга Мой. Не адступішся ад яго ані ўправа, ані ўлева, каб меў посьпех у-ва ўсім, да чаго будзеш імкнуцца.