і ўсю [зямлю] Нэфталі, зямлю Эфраіма і Манасы, і ўсю зямлю Юды аж да Мора Заходняга,
I паставіў нявольніцаў і дзяцей іхніх першымі, а Лею і дзяцей ейных за імі, а Рахель і Язэпа за імі.
І Я пастаўлю мяжу тваю ад Мора Чырвонага аж да Мора Філістынскага і ад пустыні аж да Ракі; бо дам у рукі вашыя жыхароў зямлі гэтай, і ты выганіш іх ад аблічча твайго.
Вашай мяжой заходняй будзе для вас Мора Вялікае, гэта будзе ваша мяжа заходняя.
Кожнае месца, на якое стане нага вашая, будзе вашым. Ад пустыні і да Лібана, ад вялікай ракі Эўфрат аж да Мора Заходняга будуць межы вашыя.
Мяжой заходняй было Мора Вялікае з узьбярэжжам сваім. Гэта мяжа сыноў Юды наўкола паводле сем'яў іхніх.