І сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось, набліжаецца дзень сьмерці тваёй. Пакліч Егошуа і станьце ў Намёце Спатканьня, і Я дам яму загады». І пайшлі Майсей і Егошуа, і сталі ў Намёце Спатканьня.
I наблізіліся дні Ізраілю, каб памерці, і паклікаў ён сына свайго Язэпа, і сказаў яму: «Калі я знайшоў ласку ў вачах тваіх, прашу, палажы руку сваю пад сьцягно маё і зрабі мне міласэрнасьць і праўду, што не пахаваеш мяне ў Эгіпце.
У тыя дні Эзэкія захварэў сьмяротна. І прыйшоў да яго прарок Ісая, сын Амоса, і сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “Дай загад пра дом свой, бо ты памрэш і ня будзеш жыць”».
I гаварыў ГОСПАД з Майсеем абліччам да аблічча, як гаворыць чалавек з сябрам сваім; і ён вяртаўся ў табар; а служыцель ягоны Егошуа, сын Нуна, юнак, не адыходзіў з сярэдзіны Намёту.
У тыя дні захварэў Эзэкія сьмяротна. І прыйшоў да яго прарок Ісая, сын Амоса, і сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “Дай загад пра дом твой, бо ты паміраеш і ня будзеш жыць”».
А сыны іхнія, якія яшчэ ня ведаюць [гэтага], няхай слухаюць і вучацца баяцца ГОСПАДА, Бога вашага, усе дні, як доўга будзеце жыць на зямлі, якую вы, перайшоўшы Ярдан, ідзіцё атрымаць на ўласнасьць».
І вось сёньня я ўзыходжу на дарогу ўсёй зямлі. А вы ведайце ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, што з усіх словаў добрых, якія прамаўляў да вас ГОСПАД, Бог ваш, ніводнае не было пустое, але ўсё споўнілася.
А вы сёньня адкінулі Бога вашага, Які ратаваў вас ад усялякіх бедаў і трывогаў вашых, і сказалі: "Пастаў над намі валадара!"” Дык цяпер станьце перад абліччам ГОСПАДА паводле каленаў вашых і тысячаў вашых».