Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ДРУГІ ЗАКОН 27:24

Біблія (пераклад А.Бокуна)

“Пракляты той, хто таемна забівае бліжняга свайго”. І ўвесь народ скажа: “Амэн”.

Глядзіце раздзел Копія

12 Крыжаваныя спасылкі  

І загадаў Абсалом слугам сваім, кажучы: «Глядзіце, калі сэрца Амнона павесялее ад віна, я скажу вам: “Ударце Амнона”, і вы забіце яго! Ня бойцеся, бо гэта я загадваю вам. Набярыцеся сілы і будзьце адважнымі».

І вярнуўся Абнэр у Хеўрон, а Ёаў адвёў яго ў сярэдзіну брамы, каб з ім таемна пагава­рыць, і ўдарыў яго там [мячом] у жывот, і памёр [Абнэр] за кроў Асаэля, брата Ёава.

І ты таксама ведаеш, што зрабіў мне Ёаў, сын Цэруі, што ён зрабіў з двума начальнікамі войска Ізраіля, з Абнэрам, сынам Нэра, і з Амасам, сынам Етэра, якіх ён забіў. Ён праліў кроў вайны ў [час] міру, і апаганіў крывёй вайны пояс на сьцёг­нах сваіх і сандалы на нагах сваіх.

Ня будзеш забіваць [як забойца].

Хто ўдарыць і заб’е душу чалавечую, сьмерцю памрэ.

Кожны, хто забіў душу, на падставе [словаў] з вуснаў сьведкаў будзе забіты як забойца. Але адзін сьведка ня будзе асуджаць душу на сьмерць.

Не бярыце выкупу за душу забойцы, які варты сьмерці; ён сьмерцю памрэ.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы