Калі бліжняму твайму пазычыш нейкую рэч, ня ўвойдзеш у дом ягоны, каб узяць нешта ў заклад,
Бо ты браў заклад ад братоў тваіх ні за што і з голых зьдзіраў адзеньне.
Калі, беручы ў заклад, возьмеш у заклад плашч бліжняга твайго, да заходу сонца зьвернеш яму,
бо гэта — адзінае накрыцьцё ў яго, якім накрываецца ён, гэта — адзеньне для скуры ягонай. На чым будзе ён спаць? І станецца, што ён будзе клікаць да Мяне, і Я пачую, бо Я — міласэрны.
але, адкрываючы, адкрый яму руку тваю і шчодра дай яму пазыку паводле патрэбы ягонай, што будзе патрэбна яму.
але будзеш стаяць звонку, а чалавек, якому ты пазычыў, прынясе табе заклад навонкі.