ня можа першы муж ейны, які выправіў яе, вярнуць яе і ўзяць за жонку, бо яна ўжо апаганена; гэта брыдота перад абліччам ГОСПАДА. Не пагань зямлі, якую дае табе на ўласнасьць ГОСПАД, Бог твой.
З прычыны словаў вашых разгневаўся ГОСПАД на мяне і прысягнуў, што я не перайду Ярдан і не ўвайду ў зямлю добрую, якую дае табе ў спадчыну ГОСПАД, Бог твой.
Ты выгубіш усе народы, якія дае табе ГОСПАД, Бог твой. Няхай не пашкадуе іх вока тваё, і ня будзеш служыць багам іхнім, каб ня сталіся яны табе пасткаю.
У той дзень здабыў Егошуа Македу і зьнішчыў яе вострывам мяча, і забіў валадара яе і ўсіх жыхароў яе. Не пакінуў у ёй анікога, і зрабіў валадару Македы так, як зрабіў валадару Ерыхону.
І заваяваў Егошуа ўсю зямлю, і гару, і Нэгеў, і Шэфэлю, і схілы гор, і ўсіх валадароў іхніх. Не пакінуў у іх ніякіх рэшткаў, але ўсякую душу ў іх аддаў закляцьцю, як загадаў ГОСПАД, Бог Ізраіля.
І ўсю здабычу з гэтых гарадоў і жывёлу падзялілі сыны Ізраіля паміж сабою. Толькі людзей усіх выбілі вострывам мяча аж да вынішчэньня іх, не пакідаючы нікога, хто дыхае.
І яны адказалі Егошуа, і сказалі: «Мы, слугі твае, даведаліся, што ГОСПАД, Бог твой, загадаў слузе Свайму, Майсею, што аддасьць вам усю зямлю гэтую і зьнішчыць усіх жыхароў зямлі гэтай перад абліччам вашым. І мы дужа баяліся за жыцьцё нашае перад абліччам вашым, і вырашылі так зрабіць.
У той дзень паставіў іх Егошуа, каб яны секлі дровы і насілі ваду для грамады і для ахвярніка ГОСПАДА аж да цяперашняга часу на месцы, якое [Госпад] выбярэ.
І цяпер ідзі, і пабі Амалека, і палажы закляцьце на ўсё, што ён мае. Не шкадуй яго, але забівай ад мужчыны аж да жанчыны, ад малога аж да немаўляці, валоў і авечак, вярблюдаў і аслоў».