Гэта кажа ГОСПАД: “Вось, Я навяду на цябе бяду, якая [выйдзе] з дому твайго, і вазьму жонак тваіх на вачах тваіх, і аддам іх бліжняму твайму, і будзе ён спаць з жонкамі тваімі на вачах сонца гэтага.
І ўсе пасудзіны, з якіх піў валадар Салямон, [былі] залатыя. І ўвесь посуд у доме з лесу Лібанскага быў з чыстага золата. Нічога не было са срэбра, бо ня мела яно ніякай [вартасьці] ў часы Салямона,
І любіў Рэхабаам Мааху, дачку Абсалома, больш за ўсіх жонак сваіх і наложніцаў сваіх, бо ён узяў васямнаццаць жонак і шэсьцьдзясят наложніцаў, і нарадзіў дваццаць восем сыноў і шэсьцьдзясят дачок.
Ці ня з іх прычыны саграшыў Салямон, валадар Ізраіля? У шмат якіх народаў не было валадара, як ён, і ён быў умілаваным Богам сваім, і Бог паставіў яго валадаром над усім Ізраілем; але нават яго ўвялі ў грэх жонкі чужаземныя.
Ці ж ня [Бог] адзін зрабіў [нас], і рэшта духу [належыць] Яму. І што шукае адзіны [Бог]? Насеньня Божага. Таму захоўвайце дух ваш, і няхай [ніхто] ня здраджвае жонцы маладосьці сваёй.
Багатым у цяперашнім веку загадвай, каб яны ня думалі шмат пра сябе і спадзяваліся не на багацьце няпэўнае, але на Бога Жывога, Які дае нам багата ўсё дзеля прыемнасьці;