Захоўвай месяц Авіў і сьвяткаваньне Пасхі ГОСПАДА, Бога твайго, бо ў месяцы Авіў вывеў цябе ГОСПАД, Бог твой, з Эгіпту ноччу.
I сталася, што ў той самы дзень ГОСПАД вывеў сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай паводле дружынаў іхніх.
I сказаў Майсей народу: «Памятайце гэты дзень, у які вы выйшлі з Эгіпту, з дому няволі, бо рукою моцнаю вывеў вас ГОСПАД адгэтуль, і ня ешце кіслага.
Сёньня вы выходзіце ў месяцы Авіў.
Тройчы ў год будзеш сьвяткаваць [сьвяты] Мае.
Сьвята Праснакоў будзеш захоўваць. Сем дзён будзеш есьці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаным часе месяца Авіў, бо ў гэты [час] ты выйшаў з Эгіпту. І не зьяўляйцеся перад аблічча Маё з пустымі [рукамі].
Сьвята Праснакоў захоўвай. Сем дзён будзеш есьці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаным часе месяца Авіў, бо ў месяцы Авіў ты выйшаў з Эгіпту.
У першы месяц, у чатырнаццаты дзень месяца, вечарам Пасха ГОСПАДА.
А ў першы месяц, у чатырнаццаты дзень месяца — Пасха ГОСПАДА.
І кожны год бацькі Ягоныя хадзілі ў Ерусалім на сьвята Пасхі.
І была блізка Пасха юдэйская, і ўзыйшоў Ісус у Ерусалім.
Пасьля гэтага было сьвята юдэйскае, і ўзыйшоў Ісус у Ерусалім.
А была блізка Пасха, сьвята юдэйскае.
І ахвяруеш ахвяру Пасхі ГОСПАДУ, Богу твайму, авечку ці цяля, у месцы, якое выбраў ГОСПАД, Бог твой, каб было там імя Ягонае.