Усе дары сьвятыя, якія прыносяць сыны Ізраіля ГОСПАДУ, Я даю табе, і сынам тваім, і дочкам тваім з табою як пастанову вечную. Гэта вечны запавет солі перад абліччам ГОСПАДА для цябе і насеньня твайго з табою».
І будзе месца, якое выбраў ГОСПАД, Бог ваш, каб у ім жыло імя Ягонае. Туды прыносьце ўсё, што я загадваю вам: цэласпаленьні вашыя, ахвяры крывавыя вашыя, дзесяціны вашыя, дары рук вашых і ўсе шлюбаваньні вашыя, якія вы абяцалі для ГОСПАДА.
Калі месца, якое выбраў ГОСПАД, Бог твой, каб там зьмясьціць імя Сваё, будзе далёка ад цябе, тады забі вала твайго і авечку тваю, якіх даў табе ГОСПАД, як я загадаў табе, і еш у брамах тваіх паводле прагненьня душы тваёй.
і туды будзеце прыносіць цэласпаленьні вашыя, ахвяры крывавыя вашыя, дзесяціны вашыя і дары рук вашых, і шлюбаваньні вашыя, і дабраахвотныя ахвяры вашыя, і першародных валоў вашых і авечак вашых.