І напісаў [Госпад] на табліцах падобна, як раней напісаў, Дзесяць Словаў, якія прамовіў ГОСПАД на гары з сярэдзіны агню ў дзень супольнага сходу. І даў мне іх ГОСПАД.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Вычашы сабе дзьве табліцы каменныя, падобныя да першых, і Я напішу на тых табліцах словы, якія былі на першых табліцах, якія ты разьбіў.
Паводле ўсяго, што прасіў ты ў ГОСПАДА, Бога твайго, на Харэве, у дзень супольнага сходу, калі ты казаў: “Не магу болей слухаць голас ГОСПАДА, Бога майго, і глядзець болей на агонь гэты вялікі, каб не памерці”.
І даў мне ГОСПАД дзьве табліцы каменныя, запісаныя пальцам Бога, на якіх былі ўсе словы, якія да вас прамовіў ГОСПАД на гары з сярэдзіны агню ў дзень супольнага сходу.