І сказала Сарай Абраму: «Вось, замкнуў ГОСПАД мяне, каб я не нараджала. Дык увайдзі да нявольніцы маёй, можа ад яе атрымаю [дзіця]». І паслухаў Абрам голасу Сарай.
Жыві ў зямлі гэтай; і Я буду з табою, і дабраслаўлю цябе, бо табе і насеньню твайму Я дам усе краіны гэтыя, і споўню прысягу, якой Я прысягаў Абрагаму, бацьку твайму.
і знайшоў сэрца ягонае верным перад абліччам Тваім, і заключыў з ім запавет, каб даць насеньню ягонаму зямлю Хананейца, Хета, Амарэйца, Пэрэзэя, Евусэя і Гіргашэя; і Ты споўніў слова Тваё, бо Ты — праведны.
«Сыне чалавечы, жыхары руінаў гэтых у зямлі Ізраіля кажуць, кажучы: “Абрагам быў адзін, і ўспадкаеміў зямлю гэтую, а нас шмат, нам дадзена зямля гэтая ў спадчыну”.
І сказаў ГОСПАД яму: «Гэта тая зямля, якую Я запрысяг Абрагаму, Ісааку і Якубу, кажучы: “Я дам яе насеньню твайму”. Бачыў ты яе вачыма сваімі, але ня ўвойдзеш у яе».
Ня дзеля праведнасьці тваёй і ня дзеля шчырасьці сэрца твайго ўваходзіш ты, каб завалодаць зямлёю іхняй, але за бязбожнасьць народаў гэтых ГОСПАД, Бог твой, выганяе іх перад абліччам тваім, каб споўніць слова, якое Ён абяцаў бацькам тваім, Абрагаму, Ісааку і Якубу.