Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ДЗЕІ 25:5

Біблія (пераклад А.Бокуна)

«Дык хто з вас можа, — кажа ён, — няхай ідуць [са мною], і, калі ёсьць нешта на чалавеку гэтым, няхай яго вінавацяць».

Глядзіце раздзел Копія

11 Крыжаваныя спасылкі  

Калі ж Павал меўся расчыніць вусны, сказаў Галіён да Юдэяў: «Калі б сапраўды была нейкая крыўда ці злачынства, о Юдэі, я б меў прычыну цярпець вас.

А калі паведамілі мяне пра змову супраць мужа гэтага, што мелася ў Юдэяў, я неадкладна паслаў [яго] да цябе, загадаўшы, каб тыя, што абвінавачваюць яго, гаварылі супраць яго перад табою. Бывай здаровы».

загадаўшы абвінавальнікам ягоным ісьці да цябе. Ад яго ты сам можаш, дасьледаваўшы ўсё гэта, даведацца, у чым мы вінавацім яго».

Я адказаў ім, што ў Рымлянаў няма звычаю выда­ваць нейкага чалавека на сьмерць перш, чым вінавачаны бу­дзе мець перад абліччам [сваім] абвінавальнікаў і атрымае месца дзеля абароны ад абвінавачваньня.

Але я не спасьцярог, каб ён зрабіў нешта вартае сьмерці, і як ён сам прызваў Аўгуста, я судзіў паслаць яго.

Тады Фэст адказаў, што Паўла пільнуюць у Цэзарэі, а сам ён мае неўзабаве выйсьці [туды].

А прабыўшы ў іх больш за дзесяць дзён, зыйшоў у Цэзарэю і на заўтра, сеўшы на судовым пасадзе, загадаў прывесьці Паўла.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы